Натуральныя сацыяльныя адрозненні не могуць быць выяўлены праз акты адкрытай варожасці, агрэсіі і пагарды, разбураючы пазітыўныя сувязі і давер паміж людзьмі і да інстытуцыі. Гэта асабліва ўдараеў слабых, у меншасці – як „горшых”, яны часта знаходзяцца пад пагрозай дыскрымінацыі і выключэння. Таму ім патрэбна асаблівая салідарнасць, абарона і падтрымка, але без агрэсіі ў «проста помсце» за крыўды. Садзейнічанне росту гвалту, нават калі гэта мае толькі вербальнае і сімвалічнае значэнне, не служыць добрай будучыні – нічога нельга пабудаваць на штодзённай нянавісці кожнага да кожнага.
Няздольнасць жыць разам і весці дыялог роўных, але розных людзей, асяроддзя і супольнасці, без падзелу на лепшых і горшых, без варожасці і выключэння – вось трагедыя польскай дэмакратыі, у тым ліку гарадской. Адкрыты, памяркоўны горад – дом для ўсіх, і кожны мае права знаходзіцца там як дома. Сёння неабходна выпрацаваць формулу суіснавання, нягледзячы на адрозненні, заснаваную на кансенсусе і ненасільлівым дыялогу, у процівагу дыктатуры большасці, якая з пазіцыі сілы можа ўсё.